Рады паведаміць, што кампанія Белзнешрыбгандаль (гандлёвая марка «Акіян у падарунак») стала фіналістам конкурсу спажывецкага прызнання «Народная марка Беларусі». Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.
Народнае галасаванне праходзіла ў трох катэгорыях: харчовыя тавары, нехарчовыя тавары, паслугі. Апытанне спажыўцоў ажыццяўлялася па анкетах, якія былі даступныя ўсім, хто пажадаў прыняць удзел і аддаць свой голас за любімую гандлёвую марку.
Народная марка Беларусі — конкурс, дзе няма прафесійнага журы. Рашэнне, хто павінен атрымаць узнагароду, прымаюць толькі пакупнікі.
У кожнай намінацыі спажыўцы павінны самі пазначыць назву лепшага, на свой погляд, брэнда ці вытворцы. Прычым толькі аднаго. Галасы спажыўцоў — лепшае, чым можна аддзячыць вытворцы за якасць. А народнае прызнанне — самы сумленны паказчык.
У цесным супрацоўніцтве з нашымі пакупнікамі мы ўвесь час удасканальваем нашы прадукты і выкарыстоўваем у працы самыя перадавыя тэхналогіі.
Пад гандлёвай маркай «Акіян у падарунак» мы выпусцілі зусім новыя для нас прадукты — лінейку крэм-паст з трэскавых рыб з крэветкай і фарэллю, якія адказваюць ўсім пажаданням спажыўцоў: паніжаная тлустасць у параўнанні з аналагамі і кансістэнцыя лягчэйшая і далікатная.
Даданне чырвонай рыбы і морапрадуктаў надае крэм-пастам адмысловы густ, пры гэтым беражлівая тэрмічная апрацоўка захоўвае вітаміны і карысныя рэчывы.
Цяпер лінейка крэм-паст «Акіян у падарунак» прадстаўлена шасцю найбольш папулярнымі густамі. Навінка выдатна спалучаецца з сырнымі палачкамі, запечанымі дзелькамі бульбы, блінчыкамі і аладкамі, амлетам, цёплым хлебам, перапечкамі і крекерамі.
Прадукцыю можна знайсці на паліцах сеткавых крам, а таксама купіць у інтэрнэт-краме Goodfish.by з бясплатнай дастаўкай дадому.
Пра прадукты і навінкі ГМ «Акіян у падарунак» чытайце ў нашым інстаграм @okeanvpodarok